Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Зубр у Барысаве
Пэнсыя для былога прэзыдэнта Рэклямная кампанія адзначаная вялікаю колькасьцю паклееных налепак, а таксама расьпісаных чорнай фарбай сьценаў ды плотаў.
Надпісы на сьценах. На пачатку лютага фасады дамоў амаль па ўсяму гораду былі распісаныя чорнай фарбай. Надпісы заклікалі да волі, свабоды ды незалежнасьці. Сустракалася й назва арганізацыі "Зубр".

Кажуць, што "зуброўцы" расьпісалі сьцены ў знак пратэста супраць узбуджэньня крымінальнай справы супраць іх сябраў, якія нанесьлі аналягічныя надпісы на будынак менскага аблвыканкаму.

Зьяўленьне надпісаў выклікала ў горадзе неадназначную рэакцыю - улады загадалі фарбаваць выявы, нехта горача падтрымаў імкненьне "Зубра" да волі і незалежнасьці. Але знайшліся й тыя, хто павёў плячыма і сказаў : "Македонскі, канешне, герой, але навошта стульля ламаці?".

Служба інфармацыі "Гоман Барысаўшчыны".
Сайт управляется системой uCoz